ЛІТАРАТУРНЫ ТЭКСТ ЯК СРОДАК МАСТАЦКАЙ КАМУНІКАЦЫІ
Научная публикация
ЛІТАРАТУРНЫ ТЭКСТ ЯК СРОДАК МАСТАЦКАЙ КАМУНІКАЦЫІ
Автор(ы): Я. А. Гарадніцкі
УДК: 82.091
Год издания: 2015
Дата загрузки: 04.02.2016
Загрузил(а): Левитская А. А.

Описание:
Артыкул прысвечаны разгляду камунікатыўнай прыроды літаратурнага тэксту. Даследаванне
праводзіцца з улікам узаемадзеяння двух асноўных пунктаў гледжання адносна катэгорыі тэксту –
з боку лінгвістыкі і літаратуразнаўства. У працы акцэнтуецца ўвага на несупадзенні дадзеных
падыходаў і, разам з тым, паказваецца іх узаемадзеянне. Асноўная мэта даследавання, сфар-
муляваная ва ўводзінах, заключаецца ў разглядзе тэксту ў яго сувязях з характэрнымі аса-
блівасцямі сучаснага творчага працэсу. Аб’ектам крытычнага аналізу прадстаюць канцэпцыі
структуралізму і постструктуралізму. Адзначаецца значэнне тэарэтычных прац Ю. М. Лотмана,
якімі выдатны вучоны ўнёс адчувальны ўклад у развіццё тэорыі камунікатыўнасці літаратурнага
тэксту. Падкрэсліваецца, што многія сучасныя даследчыкі засноўваюць свае распрацоўкі на
палажэннях тэорыі дыялагізму М. М. Бахціна.
Адрозненні і ўзаемадзеянні паміж тэкстам і літаратурным творам разглядаюцца ў артыкуле ў
кантэксце суадносін паміж аўтарам як творцам і чытачом як інтэрпрэтатарам твора. Тэкст
разглядаецца як аб’ект, які аб’ядноўвае сабой аўтара літаратурнага твора і чытача як своеасаблівага
сааўтара. Літаратурны твор, у аснове якога ляжыць тэкст, дае магчымасць для дыялогу супе-
ражывання і сутворчасці паміж аўтарам і чытачом. Тэкст літаратурнага твора пераўтвараецца, такім
чынам, у дыскурс як істотную камунікатыўную падзею.
Аўтар артыкула прыходзіць да вываду аб вялікім значэнні кагнітыўнага і лінгвістычнага
падыходаў у вызначэнні камунікатыўнай прыроды літаратурнага твора.

Использование электронных материалов, размещенных на данном сайте, осуществляется на договорной основе. Разрешается использовать ресурсы в единичном экземпляре и исключительно в личных целях.



Историяфилософияфилология