КРЫНІЦАЗНАЎЧАЯ БАЗА ПА ГІСТОРЫІ НАСТАЎНІЦКАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ БЕЛАРУСІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХІХ – ПАЧАТАК ХХ СТ.)
Научная публикация
КРЫНІЦАЗНАЎЧАЯ БАЗА ПА ГІСТОРЫІ НАСТАЎНІЦКАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ БЕЛАРУСІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХІХ – ПАЧАТАК ХХ СТ.)
Автор(ы): В. М. Астрога
УДК: 371.1-058.237(476)«18/19»
Год издания: 2015
Дата загрузки: 04.02.2016
Загрузил(а): Левитская А. А.

Описание:
Настаўніцтва, якое ў другой палове XIX – пачатку ХХ ст. складала значную частку інтэле-
генцыі Беларусі, стала неаддзельнай часткай сацыяльнай структуры і адыгрывала ў жыцці гра-
мадства важную асветніцкую ролю. Без разумення дасягненняў і праблем гістарычнага мінулага,
якое залажыла асновы прафесійнага статусу педагога, немагчыма правільна і якасна сфармуліра-
ваць праграму сацыяльнага развіцця гэтай групы ў сучасных умовах. Вялікае значэнне ў рэканс-
трукцыі мінулых падзей маюць гістарычныя крыніцы, якія дапамагаюць запоўніць прагалы ў
навуковым пазнанні праблемы. Да іх адносяць усё, што створана ў працэсе дзейнасці
людзей, што нясе інфармацыю аб розных баках грамадскага жыцця і служыць асновай для
навуковага пазнання.
Гістарычныя крыніцы па гісторыі настаўніцкай інтэлігенцыі другой паловы ХІХ – пачатку
ХХ ст. умоўна можна падзяліць на некалькі груп: 1) заканадаўчыя акты і нарматыўныя дакумен-
ты, якія рэгламентавалі дзейнасць адміністрацыйных і грамадскіх органаў, адказных за развіццё
народнай адукацыі; 2) справаводчая дакументацыя; 3) статыстычныя матэрыялы і дакументы да-
ведачнага характару; 4) перыядычны друк; 5) крыніцы асабістага паходжання. Сярод іх ёсць як
апублікаваныя, так і неапублікаваныя (у асноўным архіўныя) дакументы і матэрыялы.

Использование электронных материалов, размещенных на данном сайте, осуществляется на договорной основе. Разрешается использовать ресурсы в единичном экземпляре и исключительно в личных целях.



Историяфилософияфилология