ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ НА ЭТАПЕ ПРАВЯДЗЕННЯ ЗЕМСКІХ ВЫБАРАЎ: ПА МАТЭРЫЯЛАХ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ (верасень – кастрычнік 1917 г.)
Научная публикация
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ НА ЭТАПЕ ПРАВЯДЗЕННЯ   ЗЕМСКІХ ВЫБАРАЎ: ПА МАТЭРЫЯЛАХ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ   (верасень – кастрычнік 1917 г.)
Автор(ы): І. М. Рыжанкоў
УДК: УДК 947.6«1917»
Год издания: 2014
Дата загрузки: 22.10.2014
Загрузил(а): Цылина И. А.

Описание:
У артыкуле асвятляецца праблема ажыццяўлення земскіх выбараў на этапе восеньскіх падзей 1917 г. Адзначаецца, што выбарчая кампанія з’явілася для сялянства – асноўнай часткі электарату – этапам палітычнай сацыялізацыі. Падчас выбараў сяляне сустрэлі масу агітатараў і мелі мажлівасць азнаёміцца з праграмамі іх партый, каб у далейшым здзейсніць свядомы выбар, пакінуўшы свой бюлетэнь у скрыню на выбарах ва Устаноўчы сход. Вядома, што падчас перадвыбарчай кампаніі і на саміх земскіх выбарах праявіліся ўсе станоўчыя і адмоўныя рысы сялянства. Няма падстаў лічыць, што іх няўдзел у выбарах – гэта праява антыўрадавых або антыпамешчыцкіх настрояў. Да таго ж абсентэізм быў уласцівай з’явай не толькі на вёсцы, але і ў горадзе. Безумоўна, гэта быў станоўчы вопыт іх свядомага ўдзелу ў дзяржаўных справах, які сведчыў і аб тым, што сялянства губляла рысы архаічнай, звязанай абшчыннай ментальнасцю масай, і паступова ўцягвалася ў рэчышча практычнага вырашэння не толькі саслоўных, але і агульнаграмадскіх інтарэсаў.

Использование электронных материалов, размещенных на данном сайте, осуществляется на договорной основе. Разрешается использовать ресурсы в единичном экземпляре и исключительно в личных целях.



история