АСАБЛІВАСЦІ ЎТВАРЭННЯ ТЭРМІНАЎ У КАНТЭКСЦЕ НАВУКОВА-ТЭХНІЧНАГА ПЕРАКЛАДУ
Научная публикация
АСАБЛІВАСЦІ ЎТВАРЭННЯ ТЭРМІНАЎ У КАНТЭКСЦЕ НАВУКОВА-ТЭХНІЧНАГА ПЕРАКЛАДУ
Автор(ы): Г. Ф. Швед
УДК: 81’255.2:6
Год издания: 2015
Дата загрузки: 04.02.2016
Загрузил(а): Левитская А. А.

Описание:
У дадзеным артыкуле разглядаюцца асаблівасці ўтварэння тэрмінаў, вывучэнне якіх уплывае
на практычнае тэрмінаўтварэнне і ўдасканальванне сучасных тэрмінаў у беларускай мове.
Даецца падзел тэрмінаў на некалькі груп у залежнасці ад спосабу ўтварэння: сінтаксічны,
суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, аснова- і словаскладанне, абрэвіяцыя,
семантычны. Характарыстыка кожнага спосабу ўтварэння тэрмінаў падмацоўваецца прыкладамі.
Абмяркоўваюцца наступныя асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
1) тэрміны ствараюцца як найменні паняццяў, звязаных з вузкай галіной і прызначаны слу-
жыць сродкам зносін прафесіяналаў (у спецыяльнай літаратуры), у той час як агульнаўжываль-
ныя словы ўтвараюцца для патрэб усяго грамадства і практычна любым носьбітам мовы;
2) тэрміны ўтвараюцца заўсёды свядома, яны, як ужо адзначалася, не “з’яўляюцца”, а “пры-
думваюцца”, “ствараюцца” па меры ўсведамлення іх неабходнасці;
3) кожны новы тэрмін, які ствараецца, можна пракантраляваць, адзначыць, паколькі тэрмін
фіксуецца ў працах, слоўніках.
У кантэксце навукова-тэхнічнага перакладу артыкул будзе карысны маладым навукоўцам у
працэсе авалодання тэхнікай перакладу навукова-тэхнічнага маўлення, удасканалення лінгві-
стычных навыкаў, прадухілення тыповых памылак, азнаямлення са складанымі моўнымі пытан-
нямі і праблемамі культуры маўлення.

Использование электронных материалов, размещенных на данном сайте, осуществляется на договорной основе. Разрешается использовать ресурсы в единичном экземпляре и исключительно в личных целях.



Историяфилософияфилология