АНАЛІЗ ПАШТУЧНЫХ МЕТАДАЎ ТАКСАЦЫІ НАРЫХТАВАНЫХ КРУГЛЫХ ЛЕСАМАТЭРЫЯЛАЎ
Научная публикация
АНАЛІЗ ПАШТУЧНЫХ МЕТАДАЎ ТАКСАЦЫІ   НАРЫХТАВАНЫХ КРУГЛЫХ ЛЕСАМАТЭРЫЯЛАЎ
Автор(ы): С. І. Мінкевіч,Э. Петраўскас, П. У. Сяўрук
УДК: 630*527
Год издания: 2014
Дата загрузки: 17.03.2015
Загрузил(а): Левитская А. А.

Описание:
На аснове літаратурных крыніц сцісла абмяркоўваюцца паштучныя метады таксацыі круглых лесаматэрыялаў, якія ўжываюцца ў розных краінах. Аналіз зместу табліц стандарта ДАСТ 2708–75 у параўнанні з аналагічнымі звесткамі літоўскіх табліц аб’ёмаў круглых лесаматэрыялаў выявіў да- датныя адхіленні, што сведчыць аб большых значэннях «літоўскіх» аб’ёмаў (да 10% для «камлёвых» і «сярэдзінных» бярвёнаў і да 15% – для «верхавінных», аднак для «камлёвых» леса- матэрыялаў дыяметрам болей за 70 см адхіленні па аб’ёмах складаюць толькі каля 2%). Даследава- ны асноўны працоўны метад верхняга дыяметра (СТБ 1667–2012, ДАСТ 2708–75). Выкананы аб- мер 194 круглых лесаматэрыялаў у 6 штабелях (вымяралі дыяметры абодвух тарцоў (двойчы, з разлікам сярэдняга да 0,1 см), даўжыню (да 0,1 м)). Найбольшыя адхіленні характэрны для лесама- тэрыялаў з павышаным збегам (1–2 см/м) (да –14,5% паводле формулы канцавых сячэнняў (Смальяна) і –13,1% – усечанага конуса). На наш погляд, мэтазгодна ўдакладненне метаду верхня- га дыяметра з улікам сярэдняга збегу ў партыях абмяраемага круглага лесу (з унясеннем паправак у аб’ёмы, атрыманых з табліц ДАСТ 2708–75 па рэальнай велічыні збегу).

Использование электронных материалов, размещенных на данном сайте, осуществляется на договорной основе. Разрешается использовать ресурсы в единичном экземпляре и исключительно в личных целях.



Лесное хозяйство